Каранеўская эксперыментальная лясная база — адна з трох вопытных гаспадарак Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна размешчана паблізу горада Гомеля, у падзоне шыракаліста-хваёвых лясоў.
Асноўны від дзейнасці прадпрыемства — правядзенне доследных работ па ўсім цыкле лесавырошчвання, апрабаванне і ўкараненне у вытворчасць вынікаў навукова-даследчых работ ДНУ «Інстытут лесу НАН Беларусі».
Лесагаспадарчая дзейнасць — пасадка лесу, рубкі догляду за лесам, абарона лесу ад хвароб і шкоднікаў, ахова лесу ад пажараў і лесапарушэнняў, санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы, добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Пазабюджэтная дзейнасць — нарыхтоўка і вывазка драўніны, перапрацоўка драўніны, пастаўка на экспарт леса і піламатэрыялаў. Вырошчванне і рэалізацыя грыбоў «Дрэўнавушка» і «Шыітакі», міцэлій грыбоў, ягад журавін і дурніцы высакарослай, рэалізацыя пчалінага мёда.
Будынак канторы Каранеўскай ЭЛБ з’яўляецца помнікам архітэктуры. ХІХ стагоддзя «Паляўнічая хатка» у цяперашні час мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі ў комплексе з прылеглай тэрыторыяй як «Сядзіба з паркам XIX стагоддзя».
Навіны
Нашы кантакты
Прыёмная:
тэл./факс 8 (0232) 921-440
e-mail: kelb@mail.gomel.by
247034, Гомельскі р-н,
пас. Каранёўка, ул. Шашэйная, 30к
Рэжым працы:
панядзелак-пятніца:
8:00-17:00
Выходны:
субота, нядзеля
12:30-13:30
Перапынак:
Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт рэспублікі Беларусь
Інстытут лесу НАН Беларусі
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Made on
Tilda