У 2010 і 2011 гг. занесены на Дошку гонару Гомельскага раёна як «Лепшы работнік лясной гаспадаркі». У 2015 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. У 2016 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У 2022 годзе ўдастоены ўрадавай узнагароды — медалі «За працоўныя заслугі». У 2023 годзе ўзнагароджаны юбілейным медалём «85 гадоў Гомельскай вобласці» за неацэнны ўклад у эканамічнае, сацыяльнае, культурна-гістарычнае і духоўнае развіццё вобласці.
Дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Карэнеўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Чурыла Васіль Сцяпанавіч, 1956 года нараджэння, беларус, у 1979 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці «інжынер лясной гаспадаркі».
Пасля заканчэння інстытута працаваў у Гомельскім вопытным лясгасе, ва ўпраўленні лясной гаспадаркі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, у Гомельскім вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. З 1988 па 1990 гады працаваў галоўным ляснічым Калінкавіцкага лясгаса.
У 1990 годзе Чурыла В. С. прызначаны на пасаду галоўнага ляснічага Ленінскага доследнага лясгаса Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі (з 1992 г. Інстытут лесу Акадэміі навук Беларусі).
С 1992 г. ён працуе дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Карэнеўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
1998 г. з адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Чурыла В.С. з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам лясной гаспадаркі, дасведчаным арганізатарам вытворчасці. За апошнія гады дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Карэнеўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», якое ён узначальвае, забяспечвае штогод высокія тэмпы росту вытворчасці прадукцыі на аснове тэхнічнага пераўзбраення вытворчай базы, прагрэсіўных тэхналогій і навуковых распрацовак па лесаразвядзенні, лясной селекцыі, плантацыйнаму вырошчванню лясных ягад (журавіны, дурніцы), а таксама прамысловым вырошчванні ядомых грыбоў.
У 2001 годзе Чурыла В. С. узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.